Украінскія дроны «завойваюць» Еўропу
- 13.02.2026, 13:02
У Зяленскага назвалі краіну, дзе будзе першы завод.
У Германіі ў найбліжэйшы час пачне працу сумеснае з Украінай прадпрыемства, якое будзе вырабляць беспілотнікі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступленне дарадцы прэзідэнта Украіны па стратэгічных пытаннях Аляксандра Камышына на адкрыцці Украінскага дома ў Мюнхене.
«Пазней сёння (13 лютага — рэд.) прэзідэнт (Украіны Уладзімір — рэд.) Зяленскі абвесціць пра адкрыццё першага сумеснага прадпрыемства па вытворчасці украінскіх беспілотнікаў у Германіі», — заявіў Камышын.
Ён таксама падкрэсліў, што да канца гэтага года ў Еўропе будзе створана не менш за 10 сумесных прадпрыемстваў па выпуску БПЛА.
«Гэта наш украінскі падыход да выказвання падзякі Еўропе і Германіі за тое, што яны з намі. Мы гатовыя дапамагчы Еўропе зноў стаць моцнай», — дадаў ён.