BE RU EN

Па ўсёй Беларусі павышаны ўзровень небяспекі

  • 13.02.2026, 13:56

З-за туману.

На найбліжэйшыя дні па ўсёй Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з неспрыяльнымі метэаралагічнымі з'явамі, сведчаць даныя Белгідрамета.

На 13 лютага — з-за туману. Метэаслужба паведаміла, што туман, які назіраецца ў цэнтральных раёнах Беларусі і ў Мінску ў прыватнасці, захаваецца да канца дня. Бачнасць у тумане — 100–500 метраў.

14 лютага на дарогах ва ўсіх абласцях чакаецца галалёдзіца.

Апошнія навіны