У Мінску пенсіянер на электраскутары сутыкнуўся з BMW
- 13.02.2026, 14:37
Гэта трапіла на відэа.
ДТЗ адбылося сёння каля 11:00 на Партызанскім праспекце ў Мінску. 77-гадовы вадзіцель электраскутара сутыкнуўся з аўтамабілем BMW.
— Паводле папярэдняй інфармацыі, пенсіянер пры перабудаванні не пераканаўся ў бяспецы свайго манеўру, у выніку чаго адбылася аварыя, — паведамілі ў ДАІ Мінска.
Вадзіцель электраскутара дастаўлены ў бальніцу для абследавання.