BE RU EN

Прэм’ер-міністр Даніі не лічыць, што крызіс вакол Грэнландыі скончаны

  • 13.02.2026, 18:41

«Мы спрабуем знайсці рашэнне».

Хоць прэзідэнт ЗША адмовіўся ад свайго патрабавання аб поўным заваяванні Грэнландыі, прэм’ер-міністр Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн заявіла, што крызіс не вырашаны.

Пра гэта яна сказала ў інтэрв’ю Financial Times на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

- Мы паспрабуем знайсці рашэнне... але я не думаю, што гэта ўжо скончылася, – сказала яна.

Працоўная група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Даніі, Грэнландыі і ЗША, вывучае магчымы кампраміс, які прадугледжвае перагляд дагавору 1951 года, што рэгулюе разгортванне амерыканскіх войскаў у Грэнландыі.

- Цяпер у нас ёсць больш традыцыйны палітычна-дыпламатычны шлях наперад, – сказала Фрэдэрыксэн, якая павінна сустрэцца з дзяржаўным сакратаром ЗША Маркам Рубіо у Мюнхене.

«Мы разумеем, што для ЗША Грэнландыя з’яўляецца пытаннем унутранай абароны. Так было заўсёды, і мы гэта абмяркуем», – сказала яна, паўтарыўшы, што «чырвоныя лініі» Даніі адносна суверэнітэту не будуць перакрочаныя.

Апошнія навіны