У Мінску зноў спыніліся тралейбусы
- 13.02.2026, 19:13
З-за абрыву кантактных сетак.
З-за абрыву кантактных сетак ускладнены рух на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Назіраецца скупчэнне аўтамабіляў з боку вуліцы Матусевіча ў кірунку вуліцы Адоеўскага.
Таксама з гэтай прычыны прыпынены рух тралейбусаў № 10, 39, 47, 77.