BE RU EN

У Слуцку прадаюць кансерва-фабрыкатны цэх

  • 13.02.2026, 20:07

За адну базавую.

У Слуцку зноў паспрабуюць прадаць будынкі, размешчаныя на тэрыторыі старога кансервавага завода, звярнуў увагу партал esoligorsk.by.

Аб'ява размешчана на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Там пазначана, што кансерва-фабрыкатны цэх прадаюць за адну базавую велічыню (цяпер гэта 45). Аб'ект знаходзіцца па адрасе: вуліца Леніна, 116–2.

Агульная плошча складае 2824,2 м². Невыкарыстоўваны вытворчы ўчастак знаходзіцца на трэцім паверсе.

Ізаляванае памяшканне мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пры набыцці права ўласнасці на яго новы ўладальнік павінен будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства (зрабіць гэта трэба на працягу аднаго месяца).

Як удакладняў раней партал SlutskGorod, будынак узведзены ў 1912 годзе. І з тых часоў яго прызначэнне некалькі разоў змянялася.

Спачатку там размяшчалася камерцыйнае вучылішча, якое пераехала з драўлянага будынка. Навучальную ўстанову такім чынам пашырылі, а сродкі на будаўніцтва выдзелілі мясцовыя мецэнаты.

Таксама ў мінулым там дзейнічалі розныя ўстановы (напрыклад, Дом культуры прафсаюзаў і краязнаўчы музей).

Пасля вайны будынак пуставаў да другой паловы 1950-х гадоў, а потым у ім спачатку размяшчаўся сокавы, а пасля — кансервавы завод.

Апошнія навіны