Грузінскім дыпламатам забароняць ездзіць у ЕС без віз
- 13.02.2026, 21:19
Ужо ў бліжэйшы час.
Еўракамісія запусціла працэдуру прыпынення бязвізавага рэжыму для грузінскіх дыпламатаў у межах санкцый супраць Тбілісі. Пра гэта заявіў прадстаўнік ЕК Маркус Ламмерт.
«Краіны ЕС ужо далі сваю пазітыўную ацэнку гэтаму рашэнню, цяпер Еўракамісія зможа зрабіць наступныя крокі, пра што мы паведамім у бліжэйшы час», — сказаў Ламмерт.
Акрамя таго, прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Анвар аль-Ануні абвінаваціў Грузію ў тым, што яна «адступае ад дэмакратычных нормаў».