BE RU EN

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» здзейсніў свой апошні рэйс

  • 13.02.2026, 23:14

Самалёт эксплуатаваўся ў краіне з чэрвеня 2008 года.

13 лютага самалёт з бортавым нумарам EW-254PA здзейсніў свой апошні рэйс у складзе флоту Belavia, паведаміла прэс-служба авіякампаніі. Ён даставіў пасажыраў з маскоўскага аэрапорта «Внукава» ў Мінск і пасля гэтага завяршыў сваю лётную кар'еру.

Самалёт стаў першым Boeing 737‑300 у авіякампаніі і эксплуатаваўся ў нас з чэрвеня 2008 года. За гэты час самалёт правёў у небе 31 463 гадзіны і выканаў 17 173 рэйсаў.

За некалькі тыдняў да прэзентацыі новай ліврэі «Белавія» ў 2016 годзе менавіта EW-254PA першым атрымаў васілёк на кіле — сімвал, які сёння добра пазнавальны.

З вартых увагі асаблівасцяў — убудаваны трап ля левых пасажырскіх дзвярэй, што дазваляе выконваць пасадку і высадку без выкарыстання дадатковай наземнай тэхнікі.

Апошнія навіны