МЗС Украіны заявіў аб гатоўнасці ЗША ратыфікаваць гарантыі бяспекі
- 14.02.2026, 4:18
Праект двухбаковых гарантый практычна гатовы.
Украіна атрымала інфармацыю ад ЗША пра гатоўнасць Кангрэса ратыфікаваць гарантыі бяспекі, паведамляецца ў тэлеграм-канале ўкраінскага МЗС са спасылкай на кіраўніка знешнепалітычнага ведамства краіны Андрэя Сібігу.
Паводле слоў Сібігі, гаворка ідзе менавіта пра «юрыдычна абавязальныя гарантыі, а не запэўніванні». У МЗС адзначылі, што праект двухбаковых гарантый практычна гатовы.
«Ключавы элемент архітэктуры бяспекі — ваенная прысутнасць з амерыканскім бэкстопам. Без ролі ЗША эфектыўная сістэма бяспекі ў Еўропе немагчымая», — сказаў Сібіга.