Трамп распавёў, як Іран можа прадухіліць удары ЗША
- 14.02.2026, 8:43
Выратаваць Тэгеран можа толькі «правільная здзелка».
Выратаваць Іран ад удараў Злучаных Штатаў зможа толькі «правільная здзелка» з Вашынгтонам. У той жа час змена рэжыму ў Іране — гэта найлепшае, што магло б адбыцца.
Пра гэта заявіў амерыканскі лідар Дональд Трамп, паведамляе Fox News.
Журналіст задаў Трампу пытанне: што Іран можа зрабіць, каб пазбегнуць атакі? Той адказаў наступнае:
«Заключыць з намі дамову, якую яны мусілі заключыць ад самага пачатку. Калі яны пойдуць на правільную здзелку, мы гэтага рабіць не будзем. Гістарычна яны гэтага не рабілі», — заявіў прэзідэнт ЗША.
Ён таксама дадаў, што палітыкі ў Тэгеране толькі шмат гавораць, але не дэманструюць ніякіх дзеянняў. Таксама, паводле слоў Трампа, змена рэжыму ў Іране — «гэта найлепшае, што магло б адбыцца».
«Ужо 47 гадоў яны толькі кажуць, кажуць і кажуць, і тым часам мы згубілі шмат жыццяў, пакуль яны казалі — людзям адрывала ногі, рукі, былі знявечаныя твары», — падкрэсліў кіраўнік Белага дома.