Ля мяжы Беларусі з Расіяй спынілі грузавік з падазронымі пасылкамі
- 14.02.2026, 10:43
У вадзіцеля не аказалася дакументаў на перавозку.
На беларуска-расійскай мяжы спынілі грузавік з тысячамі тавараў для фізічных асоб. У вадзіцеля не аказалася дакументаў на перавозку, піша Onliner.
Падчас спецыяльных мерапрыемстваў магілёўскія мытнікі спынілі грузавік беларускага перавозчыка. Унутры знаходзілася 20 пасылак, якія ўтрымлівалі каля 4,1 тысячы адзінак розных тавараў.
Як паведамілі ў ведамстве, у вадзіцеля не было дакументаў на транспарціроўку грузу, тавары не планавалі дастаўляць у месцы кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў, хаця такая дастаўка абавязковая паводле ўказа №297 для міжнародных паштовых адпраўленняў і тавараў для фізічных асоб з краін ЕАЭС.
У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйныя працэсы па артыкулах 13.12 і 13.36 КаАП (закранаюць парушэнні парадку перамяшчэння і дакументальнага афармлення тавараў, недастаўку грузаў у месцы мытнага кантролю). Абодва артыкулы прадугледжваюць штраф да 50% ад кошту прадмета правапарушэння.
Акрамя таго, у Мінскім раёне мытнікі спынілі транспартны сродак з адзеннем, абуткам, запаснымі часткамі да аўтамабіляў і іншымі таварамі для фізічных асоб — усяго больш за 9,7 тысячы адзінак на суму звыш 300 тысяч рублёў.
Праверка паказала, што груз таксама не быў дастаўлены ў месцы правядзення кантролю. У гэтым выпадку да адказнасці па артыкуле 13.36 КаАП прыцягнуць расійскага перавозчыка.