BE RU EN

Зяленскі раскрыў, колькі салдат губляе РФ за кожны кіламетр акупаванай тэрыторыі

  • 14.02.2026, 10:51

Гэтыя лічбы пераканалі адміністрацыю прэзідэнта ЗША.

Расія за адзін кіламетр акупаванай украінскай тэрыторыі губляе амаль дзве сотні салдат — забітымі або цяжка параненымі.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе The Atlantic.

«Украіна не прайграе. І, думаю, адміністрацыя прэзідэнта Трампа гэта зразумела. У пэўным сэнсе гэта магло іх здзівіць, бо расійская прапаганда працуе і на іх. Нядаўна мы падлічылі: адзін кіламетр акупаванай украінскай зямлі каштуе ім 170 страт — людзей, забітых або параненых настолькі, што яны не вернуцца. У нас ёсць усе доказы гэтага. Сказаць, што за апошнія шэсць месяцаў яны дзесьці перамагаюць? Не», — сказаў Зяленскі.

Пры гэтым прэзідэнт заявіў, што разумее: ЗША могуць выйсці з перамоваў аб міры, бо Трамп можа пераключыцца на ўнутраныя праблемы Амерыкі, і Украіна гэтага не хацела б.

«Гэта будзе дрэнна. Мы не хочам, каб амерыканцы пакінулі перамовы. Калі Трамп адступіць, Расія ўжо не будзе праяўляць гатоўнасці да кампрамісу. Нам лягчэй скончыць вайну з амерыканцамі, таму што яны могуць прымусіць расіян. Я лічу, што Трамп сёння — адзіны чалавек, здольны на гэта», — дадаў кіраўнік Украіны.

Апошнія навіны