Белы дом апублікаваў валянцінкі з Нікаласам Мадура і Грэнландыяй
- 14.02.2026, 14:54
Знайшлося месца і для іншых сюжэтаў.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША апублікавала ў сваім акаўнце ў сацсетцы X віншавальныя паштоўкі да Дня святога Валянціна.
На адной з валянцінак намаляваны былы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, якога на пачатку 2026 года захапілі ў Каракасе і вывезлі ў ЗША. На паштоўцы напісана: «Ты захапіў маё сэрца».
На іншую паштоўку змешчана выява Грэнландыі, на якую прэтэндуе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, з подпісам: «Прыйшоў час вызначыцца».
На трэцюю паштоўку змешчана фота сустрэчы сенатара-дэмакрата Крыса Ван Холлена з ураджэнцам Сальвадора Кілмарам Абрэга Гарсія. «Я кахаю цябе так моцна, як дэмакраты любяць незаконных мігрантаў. Я пралячу 1537 міль, каб выпіць з табой», — гаворыцца на паштоўцы.
Абрэга Гарсія быў незаконна дэпартаваны ў Сальвадор, затым вернуты ў ЗША, дзе яго ўзялі пад варту. Адміністрацыя Трампа настойвае, што Абрэга Гарсія звязаны са злачыннай групоўкай MS-13, ураджэнец Сальвадора гэта катэгарычна адмаўляе.