«Альфа» СБУ знішчыла палову ўсіх расійскіх «Панцыраў»
- 14.02.2026, 15:11
Удары паказалі на відэа.
Спецназаўцы Цэнтра спецаперацый «Альфа» Службы бяспекі Украіны ў 2025 годзе далёкабойнымі ўдарамі ўдвая скарацілі колькасць расійскіх зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр».
Пра гэта паведамляе СБУ.
Падкрэсліваецца, што «Панцыр» — адна з сучасных і ключавых сістэм супрацьпаветранай абароны Расіі. Кошт аднаго комплексу складае ад 15 да 20 мільёнаў долараў.
Менавіта гэтыя ЗРГК з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі ў супрацьдзеянні ўкраінскім далёкабойным дронам.
У СББ адзначылі, што менавіта таму сістэмнае знішчэнне «Панцыраў» мае стратэгічную мэту — прарыў супрацьпаветранай абароны праціўніка і стварэнне калідораў для паражэння мэт у яго глыбокім тыле.
Гэта дазваляе Сілам абароны Украіны эфектыўна працаваць па ваенных базах, складах, аэрадромах і іншых аб’ектах акупантаў.
Агульны кошт усіх расійскіх сістэм СПА, знішчаных «Альфай» СБУ ў 2025 годзе, ацэньваецца прыкладна ў 4 мільярды долараў.