У Лагойскім раёне апракінуўся аўтобус з дзесяткамі пасажыраў
- 14.02.2026, 18:00
Двое ў бальніцы.
Аўтобус DAF з 47 пасажырамі апракінуўся ўдзень 14 лютага ў Лагойскім раёне (Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Па папярэдняй інфармацыі, 45-гадовы кіроўца «на закругленні дарогі ўправа» не справіўся з кіраваннем і «з'ехаў у левы па кірунку руху кювет, дзе транспартны сродак апракінуўся».
«Дзве жанчыны 55 і 66 гадоў дастаўленыя ў бальніцу для агляду», — гаворыцца ў паведамленні.