Гамяльчанка выйграла суд у маркетплэйса Ozon
- 14.02.2026, 19:10
Прызначылі нават кампенсацыю маральнай шкоды.
У Расіі абавязалі маркетплэйс Ozon выканаць рашэнне замежнага суда і выплаціць кампенсацыю гамяльчанцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба маскоўскіх судоў агульнай юрысдыкцыі горада Масквы, заўважылі «Сильные новости».
Яшчэ ў маі 2025-га суд Цэнтральнага раёна Гомеля спагнаў з кампаніі «Интернет Решения» на карысць нейкай Анастасіі Попавай неўстойку за парушэнне тэрміну скасавання дагавору куплі-продажу набытага на маркетплэйсе тавару.
Цяпер Маскоўскі гарадскі суд задаволіў хадайніцтва беларускай жанчыны аб прымусовым выкананні ў Расіі рашэння гомельскага суда.
Ідзе пра абавязак вярнуць выплачаную па дагавору суму ў памеры 18,94 беларускага рубля і выплаціць 250 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.