BE RU EN

Расіянам не спадабаўся беларускі тварог

  • 14.02.2026, 20:21

Пад кантролем цяпер прадукцыя з Горак.

Статус беларускага вытворцы «Молочные горки» з горада Горкі змянілі ў рэестры Мытнага саюза на «узмоцнены лабараторны кантроль». Пра гэта сказана ў лісце Расельгаснагляду.

Падставай стала першае парушэнне: у тварозе гэтага вытворцы выяўлена перавышэнне дражджоў.

Раней расійскі рэгулятар узмацніў кантроль за прадукцыяй чатырох беларускіх кампаній.

Апошнія навіны