Беларускі футбаліст дапамог ЦСКА перамагчы ў сафійскім дэрбі
- 14.02.2026, 22:21
Эбонг выйшаў на замену і забіў вырашальны гол.
У чарговым матчы чэмпіянату Балгарыі сафійскі ЦСКА перамог землякоў з ЦСКА-1948 з лікам 2:0. Другі гол на рахунку беларускага паўабаронцы Макса Эбонга, які нядаўна далучыўся да каманды і выйшаў на замену на 62-й хвіліне, піша «Прэсбол».
Яшчэ адзін наш суайчыннік, брамнік Фёдар Лапоухаў, правёў у складзе ЦСКА усе 90 хвілін. А вось абаронца ЦСКА 1948 Ягор Пархоменка не трапіў у заяўку.
Нагадаем, не пазней як у аўторак ЦСКА і ЦСКА-1948 змагаліся ў чвэрцьфінале Кубка Балгарыі. Тады ЦСКА таксама перамог з лікам 2:0, прычым другі гол таксама забіў Эбонг.