BE RU EN

У палоне ва украінцаў цяпер больш за чатыры тысячы расійскіх акупантаў

  • 15.02.2026, 5:22

Зяленскі заклікаў РФ да абмену «усіх» на «усіх».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з журналістамі ў Мюнхене паведаміў, што ўкраінскі бок узяў у палон больш за 4 тысячы расійскіх ваенных. Аднак у расійскім палоне знаходзіцца амаль у два разы больш — каля 7 тысяч украінскіх ваеннапалонных.

Зяленскі адзначыў, што гэта пазітыўная навіна, бо раней ва украінскім палоне было толькі 1,5 тысячы расіян, а цяпер колькасць перавысіла 4 тысячы, што дазваляе праводзіць абмен.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ідэальна было б правесці абмен «усіх на ўсіх», але Украіна гатовая і да абменаў па прынцыпе «тысяча на тысячу». Ды і наогул — галоўнае, каб працэс хоць як-небудзь ішоў.

«Добра, калі яны будуць гатовыя памяняць нават «сто на сто». Любы крок для нас у гэтым напрамку — гэта пазітыўнае рашэнне», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Апошнія навіны