Над Мінскам заўважылі рэдкую атмасферную з'яву
- 15.02.2026, 16:11
Сонечнае гала ўзнікае ў халодны перыяд года пры асаблівых воблачных умовах.
Над Мінскам жыхары заўважылі раней рэдкую, а гэтай зімой даволі частую метэаралагічную з'яву — сонечнае гала.
Эксперт метэаканала «Метеовайб» распавёў, што яно з'яўляецца праз «пярыста-слоістую воблачнасць, звязаную з далёкай паўночнай перыферыяй паўднёвага цыклона».
Паказаць у Threads
У Беларусі гала (як сонечнае, так і месяцовае) назіраюць штогод, але звычайна гэта з'ява здараецца не часцей за некалькі разоў на год. Напрыклад, за апошнія пару гадоў яго назіралі ў снежні 2023 года, сакавіку 2024 года, снежні 2025 года і студзені 2026 года.
Адносная рэдкасць з'явы звязаная з тым, што гала ўзнікае ў халодны перыяд (зіма і ранняя вясна), прычым павінны скласціся некалькі ўмоў: тэмпература павінна быць ніжэй –10…–20°C, а таксама высокая вільготнасць і наяўнасць у паветры (ці ў пярыста-слоістых воблаках) дробных ледзяных іголак — «алмазнага пылу», якія адмыслова пераламляюць святло.