BE RU EN

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена ўзяла срэбра на спаборніцтвах у Раўбічах

  • 15.02.2026, 18:08

Яна выступала за біятлонную зборную Мінска.

15 лютага дачка знакамітых біятланістаў Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена Ксенія заваявала срэбра рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер» у Раўбічах.

9‑гадовая біятланістка выступала за зборную Мінска, паведамляе «Прэсбол».

Каманда Ксеніі фінішавала на другім месцы, прайграўшы Віцебскай вобласці 44,7 секунды. Тройку прызёраў замкнула Гомельская вобласць.

Апошнія навіны