ЗСУ ліквідавалі экс-гульца зборнай Украіны, які ваяваў за РФ
- 15.02.2026, 18:22
Ён змог паваяваць усяго некалькі месяцаў.
Украінскія вайскоўцы ліквідавалі калабаранта, які падпісаў кантракт з арміяй Расіі. Ідзе пра былога нападніка ўкраінскіх клубаў і моладзевай зборнай Сяргея Пятрова, які загінуў падчас штурму ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведамілі расСМІ, спасылаючыся на акупацыйную «федэрацыю футбола Яўпаторыі».
Пятроў афіцыйна далучыўся да расійскіх захопнікаў летам 2025 года і выбраў службу ў адным з штурмавых падраздзяленняў. Аднак ён змог паваяваць усяго некалькі месяцаў.
Паводле звестак з адкрытых крыніц, Пятроў нарадзіўся 21 мая 1997 года ў Яўпаторыі, Крым. Футболам пачаў займацца ва Уладзіміры ў акадэміі «БРВ-ВІК», пасля чаго вучыўся ў луцкай «Волыні».
Таксама вядома, што футбаліст выступаў за юнацкую і моладзевую каманды клуба, а пазней дэбютаваў у асноўным складзе ў Прэм’ер-лізе.
У цэлым Пятроў гуляў за «Волынь», «Зірку» (Крапіўніцкі), «Львоў», «Рух», «Металіст 1925» і «Аграбізнес», а таксама правёў адзін матч за зборную Украіны U-21.
Аднак ужо пасля 2022 года спартовец вярнуўся ў акупаваны Крым, дзе іграў за мясцовыя каманды «Алустон» і «ТаўрыяЭнерга». Акрамя таго, ён выступаў у Узбекістане за «Машал» і «Коканд-1912».