Незвычайная таблічка на АЗС прымусіла інтэрнэт рагатаць
- 15.02.2026, 18:47
Што там напісана?
Карыстальнік Reddit заехаў на адну з заправачных станцый, дзе заўважыў даволі незвычайнае папярэджанне. Фота з гэтай таблічкай на платформе выклікала шквал саркастычных і смяшных рэплік.
Аўтар публікацыі кажа, што гэтая таблічка з папярэджаннем была размешчаная на адной з АЗС у Індыі. Пра гэта ён распавёў у сваёй нататцы ў Reddit.
Паведамленне стала вірусным — за некалькі гадзін на форуме яно набрала больш за 20 тыс. рэакцый і больш за сто каментарыяў. Свой здымак мужчына падпісаў наступным чынам: «Знак на заправачнай станцыі ў Індыі».
На фота можна ўбачыць папярэджанне, што нельга курыць паблізу АЗС, напісанае буйнымі літарамі. Унізе было дапісана паведамленне пра тое, якія рызыкі нясуць такія паводзіны кіроўцаў.
«Вашае жыццё, можа, і нічога не варта, але наш бензін каштуе даражэй», — гаворыцца ў нататцы.
Рэакцыя сацсетак
У каментарах да гэтага паведамлення рэддытара карыстальнікі саркастычна і з гумарам адрэагавалі на гэтую выяву. Найбольш падтрымкі атрымалі такія рэплікі:
«Бум! Стоп, я ўжо не курыў прама каля станцыі!»;
«Як індыец скажу, што ў гэтай таблічцы паказана ўся Індыя. Жыццё тут нічога не варта»;
«Хоць пасыл правільны, але чорт вазьмі, хто скажа менеджару, што гэта тупа?!»;
«Гэта хутчэй гучыць смешна, чым матывуе не рабіць дурнотаў!»;
«Ха-ха, яны не жартуюць. Потым гэты бензін відавочна кудысьці «знікне». Вось пабачыце»."