BE RU EN

Расійскі акупацэнт кінуў сваіх і пабег здавацца ў палон ЗСУ

  • 15.02.2026, 19:35

Відэафакт.

Украінскія абаронцы 225-га асобнага штурмавога палка падчас зачышчэння аднаго з населеных пунктаў узялі ў палон акупанта.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», падчас баявой працы Сіл абароны рашыст развязаў сабе рукі і пабег за воінам 225-га АШП, каб здацца ў палон.

У выніку полк зачысціў укрыццё захопнікаў разам з асабовым складам унутры, а палонны вайсковец РФ адправіцца ў абменны фонд.

«У сеціве дзясяткі відэа, на якіх расійскія камандзіры здзекуюцца, калечаць, кідаюць у яму і прымушаюць забіваць адзін аднаго сваіх падначаленых, якія адмовіліся здохнуць у бяссэнсоўных лабавых атаках. Таму палонны расіянін дакладна ведаў, што яго чакае, і зрабіў правільны выбар — застацца жывым», - адзначаюць байцы пад апублікаваным відэа.

Апошнія навіны