Рубіо: ў нас няма падстаў сумнявацца
- 16.02.2026, 5:49
ЗША прызналі высновы Еўропы аб забойстве Навальнага.
ЗША не ставяць пад сумнеў высновы еўрапейскіх экспертаў аб забойстве Навальнага ў калоніі.
Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Марк Рубіо на прэс-канферэнцыі падчас візіту ў Славакію.
«Мы, вядома, знаёмыя з гэтай заявай. Гэта трывожная інфармацыя. Мы ў курсе справы Навальнага і, вядома… у нас няма ніякіх падстаў ставіць гэта пад сумнеў», — сказаў Рубіо.
Адказваючы на пытанне, чаму ЗША не далучыліся да гэтай заявы, Рубіо сказаў, што расследаванне абставін смерці Навальнага было ініцыятывай краін, якія яе падпісалі.
«Гэтыя краіны прыйшлі да такой высновы. Яны гэта ўзгаднілі… Гэта не значыць, што мы не згодныя з канчатковай высновай. Проста гэта не была наша ініцыятыва. Часам краіны дзейнічаюць па-свойму, абапіраючыся на разведдадзеныя, якія яны сабралі. Мы гэтага не аспрэчваем і не збіраемся ўступаць у спрэчку з гэтымі краінамі з-за гэтага», — сказаў дзяржсакратар ЗША.