BE RU EN

У кашалька Лукашэнкі ўзніклі праблемы з расійскімі ветэрынарамі

  • 16.02.2026, 11:52

Прадукцыя «Малочныя горкі» адпраўлена на ўзмоцненыя праверкі.

Уладальнік сеткі Mak.by Аляксей Саўчук сутыкнуўся з праблемамі пры кантролі прадукцыі з яго малочнаперапрацоўчага завода — «Малочныя горкі».

Як паведаміў Расельгаснагляд, ён быў вымушаны перавесці прадукцыю гэтага вытворцы «на рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю».

Прычынай, як гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства, сталі «неадпаведнасці ў прадукцыі прадпрыемства».

Статус «Малочныя горкі» ў рэестры Мытнага саюза, у прыватнасці, зменены на «ўзмоцнены лабараторны кантроль» у сувязі з першасным выяўленнем перавышэння дрожджаў у тваразе.

Апошнія навіны