Генеральны сакратар Савета Еўропы прыбыў у Кіеў
- 16.02.2026, 14:31
Ён правёў перамовы з міністрам замежных спраў Украіны.
Генеральны сакратар Савета Еўропы Ален Берсэ прыбыў ва Украіну, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».
Раніцай у панядзелак Берсэ правёў перамовы з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам. Пасля гэтага адбылася іх сумесная прэс-канферэнцыя.
Як паведамляе Reuters, Берсэ і Сібіга таксама ўшанавалі памяць загінулых украінскіх абаронцаў ля імправізаванага мемарыяла на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.