BE RU EN

Аляксандра Сасновіч выбыла з турніру ў Дубаі

  • 16.02.2026, 15:01

Беларуская тэнісістка саступіла ў матчы першага раўнда.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№113) пакідае турнір катэгорыі WTA 1000 у Дубаі пасля першага раўнда.

У напружаным матчы яна прайграла прадстаўніцы Румыніі Соране Кырстэі (№32).

У другім сэце беларуска саступала з лікам 3:5, але здолела ўзяць тры геймы запар. Лёс матча вырашаўся на тай-брэйку, дзе мацнейшай аказалася 35-гадовая Кырстэя.

Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 50 хвілін і завяршылася з лікам 6:3, 7:6 (8:6) на карысць румынкі.

Нагадаем, Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўны раўнд «тысячніка» ў Дубаі праз кваліфікацыю.

Апошнія навіны