BE RU EN

Штучныя істоты могуць развіць вочы так, як і жывыя

  • 16.02.2026, 16:27

Ад простай адчувальнасці да святла — да здольнасці адрозніваць аб’екты.

Навукоўцы з Швецыі ўпершыню змадэлявалі працэс, у якім штучныя жывёлы самастойна развіваюць зрок — ад простай адчувальнасці да святла да здольнасці адрозніваць аб’екты. Пры гэтым ніхто не тлумачыў сістэме, як павінны выглядаць вочы або як яны павінны працаваць, піша Interesting Engineering (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле слоў прафесара Дана-Эрыка Нільсана з Лундскага ўніверсітэта, гэта першы выпадак, калі ШІ змог узнавіць поўную эвалюцыю зрокавага апарата без якіх-небудзь падказак.

Даследчыкі стварылі віртуальных істот і змясцілі іх у штучны лічбавы свет. Спачатку яны нічога не бачылі. Ім быў зададзены набор задач: арыентавацца, пазбягаць перашкод, знаходзіць ежу.

Кожнае пакаленне мела нязначныя адрозненні, і тыя віртуальныя асобы, якія лепш спраўляліся з задачамі, «перадавалі» свае параметры наступнаму пакаленню — цалкам паводле законаў натуральнага адбору, але паскорана і ў камп'ютарным асяроддзі.

Найбольш дзіўнае — вочы з’явіліся так, як і ў жывых арганізмаў

У працэсе эвалюцыі ў створаных істот паступова ўзніклі святлоадчувальныя структуры, якія развіліся ў паўнавартасныя вочы.

Пры гэтым сістэма ўзнаўіла тры тыпы зрокавых органаў, што існуюць у рэальнасці: рассеяныя фотасенсары, вока-камера і фасетачныя вочы. Навукоўцаў уразіла, што ШІ, працуючы ў спрошчаным лічбавым асяроддзі, прыйшоў да тых жа рашэнняў, што і біялагічная эвалюцыя.

Метад можа стаць новым інструментам для разумення эвалюцыі — чаму яна ідзе тымі ці іншымі шляхамі, якія рашэнні паўтараюцца зноў і зноў.

Акрамя таго, на думку даследчыкаў, такія сімуляцыі дапамогуць інжынерам ствараць больш устойлівыя і адаптыўныя тэхналогіі, заснаваныя на прынцыпах прыроды.

«Гэта толькі пачатак. Цяпер мы можам даследаваць будучыя эвалюцыйныя шляхі задоўга да таго, як прырода сама пройдзе імі», — адзначыў Нільсан.

Апошнія навіны