Беларусбанк абвясціў пра блэкаўт у працы
- 16.02.2026, 16:43
Не будуць працаваць банкаўскія карткі і грашовыя пераводы.
Беларусбанк папярэджвае кліентаў пра магчымыя перабоі ў працы ўначы 22 лютага. Як заяўляе прэс-служба фінустановы, з 23:00 21 лютага да 07:00 22 лютага банк запланаваў правядзенне маштабных тэхналагічных работ. З-за гэтага ў кліентаў Беларусбанка могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці з доступам да сэрвісаў і паслуг арганізацыі.
Адзначаецца, што ў названы час могуць не праводзіцца аперацыі па ўкладах і бягучых рахунках фізічных асоб, у тым ліку праз сайт Беларусбанка, мабільны дадатак і АРІП.
Акрамя таго, будзе праблематычна аформіць банкаўскую плацёжную картку і праверыць рахунак па ўліку крэдытнай запазычанасці.
Акрамя ўсяго іншага, з 01:00 да 02:00 22 лютага ў банку нельга будзе выканаць аперацыі з наяўнымі грашыма і плацежнымі тэрміналамі