У Мінску адкрылася аўташкола толькі на электрамабілях
- 16.02.2026, 21:32
У ёй рыхтуюць кіроўцаў катэгорыі B.
Аўташколу ў Мінску адкрыў аператар зарадных станцый BatteryFly. У ёй рыхтуюць кіроўцаў катэгорыі B. На тэорыю выдзелена 170 гадзін, на практыку — 50, піша «Onliner».
Навучанне адбываецца паралельна. Яшчэ чатыры гадзіны патэнцыйных кіроўцаў будуць вучыць разбірацца ў зарадках, раздымах і рэжыме рэкуперацыі. Навучанне праходзіць на новых электрамабілях BYD e2 з «аўтаматам».
Для тых, хто атрымаў пасведчанне кіроўцы раней, прадугледжаныя заняткі для аднаўлення навыкаў кіравання і адаптацыі да «электрычкі».