Белы дом павіншаваў Трампа з Днём прэзідэнта
- 17.02.2026, 3:18
Віншаванне суправадзілі цытатай пра паляўнічага і ахвяру.
Белы дом павіншаваў амерыканскага лідара Дональда Трампа з Днём прэзідэнта. Паведамленне апублікавалі ў сацыяльнай сетцы X.
Віншаванне суправадзілі паштоўкай, на якой размясцілі фотаздымак лістападаўскай вокладкі часопіса Time з кіраўніком Белага дома. Нумар атрымаў назву «Свет Трампа». Пад выявай прыведзены словы амерыканскага лідара, якія ён прамовіў у чэрвені мінулага года падчас размовы з журналістамі.
«Я быў ахвярай, а цяпер я паляўнічы», — гаворыцца ў цытаце.
Дзень прэзідэнта — афіцыйнае свята ў ЗША. Свята адзначаюць у трэці панядзелак лютага і яно прысвечана пасадзе кіраўніка дзяржавы. Паводле традыцыі, яно прыурочана да дня нараджэння Джорджа Вашынгтона.