BE RU EN

Затрыманы кіраўнік Столінскага райвыканкама?

  • 17.02.2026, 8:58

Яму інкрымінуюць атрыманне хабару.

Пра гэта ў рэдакцыю «Медыя-Палесся» паведамілі некалькі крыніц з Лунінца і Століна.

Паводле паведамленняў чытачоў, Аляксандр Пачко затрыманы на тэрыторыі Мікашэвіцкага прафілакторыя «Світанак». Ці адпачываў ён тут, ці знаходзіўся з іншымі мэтамі — інфармацыі няма. Яму інкрымінуюць атрыманне хабару. Затрыманага этапавалі з Мікашэвіч у Гомель.

На сайце Столінскага райвыканкама ў раздзеле «Кіраўніцтва» ўжо адсутнічае інфармацыя пра кіраўніка. Пазначаны на сайце працоўны тэлефон не адказвае.

Прыкметна і тое, што ў тэлеграм-канале райвыканкама навін, у якіх фігураваў бы кіраўнік раёна, не было з 29 студзеня. Хаця раней у тэлеграме ён з'яўляўся рэгулярна.

Ёсць інфармацыя, што 9 лютага чарговае пасяджэнне выканкама праходзіла пад старшынствам першага намесніка старшыні Васіля Літвінкевіча.

Пашыраная апаратная нарада 16 лютага праходзіла пры першым намесніку старшыні райвыканкама Васілі Літвінкевічы, паведамляў тэлеграм-канал выканкама.

Апошнія навіны