Гэтай ноччу ў Беларусі было да −27 градусаў
- 17.02.2026, 11:08
Найхаладней было ў Верхнядзвінску.
Мінулай ноччу маразы ў Беларусі зноў узмацніліся, але да рэкордных значэнняў справа не дайшла. Найніжэйшая тэмпература была зафіксаваная ў Верхнядзвінску — слупкі тэрмометраў апусціліся да −27,8°С. У Полацкім рэгіёне маразы таксама наблізіліся да адзнакі −27°С.
У Мінску ноч была менш суровай, аднак і тут было па-зімоваму халодна — каля −19°С.
Сіноптыкі адзначаюць, што бягучая хваля халадоў, хутчэй за ўсё, не пераўзыдзе тэмпературны рэкорд гэтай зімы. Нагадаем, ён быў усталяваны 2 лютага на метэастанцыі «Палеская», дзе зафіксавалі −31,1°С. У той жа дзень у сталіцы тэмпература апускалася да −28,5°С.