BE RU EN

Піянткоўскі: Пуцін апынуўся ў цугцвангу

  • 17.02.2026, 15:04

Куды ні кінь — паўсюль страшны клін для Расіі.

Не толькі захоп танкераў «ценявога флоту», а таксама пагаршэнне стану эканомікі і шэраг іншых фактараў дазваляюць казаць пра тое, што пуцінскі рэжым будзе зрынуты, упэўнены расійскі апазіцыянер і палітолаг Андрэй Піянткоўскі. «Псіхалагічны злом унутры бункера наступіць пасля падзення Ірана і Кубы цягам месяца», — упэўнена заявіў ён у інтэрв’ю для Рамана Цымбалюка на канале YouTube.

Расійскі апазіцыянер адказаў на пытанне, ці прывядзе да «выбуху ў бункеры» рэгулярны арышт расійскіх танкераў «ценявога флоту»: «Гэта таксама прывядзе. Цяжка прагназаваць, ці адбудзецца так, што сёння арыштавалі танкер, а заўтра «ўзарваўся бункер». Усё прывядзе: і санкцыі, і арышты. Куды ні кінь — паўсюль страшны клін для Расіі. Гэта найвідавочнейшыя рэчы: і Кітай, і мільён злачынцаў, і рашучасць арыштоўваць танкеры».

«У іх цугцванг, асабліва ў Пуціна. Што значыць «выскочаць»? Выскочыць ім цяпер можна, калі Украіна добрая, тады яна пагодзіцца на спыненне агню там, дзе стаім, паводле формулы Зяленскага, але гэтыя вар’яцкія «палавцы» і «печанегі» заўтра будуць патрабаваць аддаць Славянск і Краматорск. Трэба ўзмацніць удары па Расіі. Падзенне Ірана і Кубы, жорсткая ізаляцыя, нафтавае эмбарга, узмоцненыя ракетныя ўдары, у тым ліку Taurus-амі. Гледзячы на тое, як падзеі развіваюцца ў Злучаных Штатах, я думаю, і «тамагавкі» паследуюць», — прагназаваў Піянткоўскі.

Апошнія навіны