BE RU EN

Беларусам забаранілі разбураць птушыныя гнёзды

  • 17.02.2026, 13:00

Камунальшчыкам — таксама.

З 16 лютага па 14 жніўня дзейнічае забарона на знішчэнне птушыных гнёздаў.

Гэты перыяд устаноўлены для абароны птушак падчас гнездавання і вывядзення патомства і забараняе разбураць гнёзды, размешчаныя на дрэвах, кустарніках, жылых дамах і вытворчых збудаваннях, — нагадвае «Крупскі веснік».

Забарона захоўвае сілу, нават калі птушкі наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю, пагаршаюць санітарны стан населеных пунктаў або ствараюць нязручнасці ў жылых, вытворчых і культурных зонах. Яна датычыцца як звычайных беларусаў, так і камунальных службаў.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце», калі неабходна прыбраць гнёзды на дрэвах, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых будынках і збудаваннях, гэта трэба рабіць у перыяд з 15 жніўня па 15 лютага. Таму: разам беражом прыроду Радзімы і паведамляем пра парушэнні, калі раптам станем сведкамі знішчэння або пашкоджання птушыных домікаў.

За незаконнае разбурэнне птушыных гнёздаў у гэты перыяд прадугледжаны штраф.

Апошнія навіны