BE RU EN

З аўтобуса Мінск — Каўнас знялі беларуса

  • 17.02.2026, 18:31

Яго вышуквае Інтэрпол.

У пункце пропуску «Мядининкай» на беларуска-літоўскай мяжы знялі з рэйсавага аўтобуса і затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога вышуквае Інтэрпол — у міжнародны вышук яго месяц таму абвясціла паліцыя Даніі. Пра гэта паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

31-гадовы беларус 15 лютага ехаў у аўтобусе Мінск — Каўнас. Падчас праверкі дакументаў пасажыраў памежнікі ўстанавілі, што ён абвешчаны ў вышук па лініі Інтэрпола.

«Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы знялі беларуса з аўтобуса і затрымалі яго. Замежнік быў змешчаны ў камеру часовага ўтрымання, дзе за ім вялося пастаяннае назіранне. Не мінула і гадзіны, як у «Мядининкай» прыбыў экіпаж сталічнай паліцыі і даставіў затрыманага ў ізалятар у Вільнюсе», — паведамілі літоўскія памежнікі.

Апошнія навіны