Над Антарктыдай адбылося кальцавое поўнае сонечнае зацьменне
- 17.02.2026, 21:38
Фотафакт.
У Паўднёвым паўшар'і, у прыпалярных шыротах адбылася рэдкая з'ява — кальцавое поўнае сонечнае зацьменне, паведаміла прэс-служба Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута.
Фаза поўнага зацьмення цягнулася крыху больш за 2 хвіліны, а агульная працягласць падзеі склала каля чатырох з паловай гадзін.
«А 15:13 па Мінску Месяц закрыў прыкладна 0,963 дыяметра сонечнага дыска, пакінуўшы бачнай тонкую «кальцавую» частку Сонца», — гаворыцца ў паведамленні.
Поўнае сонечнае зацьменне становіцца кальцавым, калі Месяц знаходзіцца дастаткова далёка ад Зямлі і не можа цалкам закрыць Сонца на небе. У такім выпадку застаецца бачным яркі абадок Сонца, хоць гэты эфект не дазваляе разгледзець ні сонечную карону, ні зоркі паблізу яго.
Навукоўцы адзначылі, што найлепшая бачнасць была ў прыпалярных шыротах.