Аэрапорт Вільнюса закрылі з-за метэаразондаў, што заляцелі з Беларусі
- 17.02.2026, 23:08
Рэжым Лукашэнкі працягвае ажыццяўляць гібрыдныя атакі супраць Літвы.
У аўторак, 17 лютага, паветраная прастора над аэрапортам літоўскага Вільнюса была часова абмежаваная з-за выяўлення кантрабандных паветраных шароў.
Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр крызіснага кіравання (NKVC), перадае LRT.
Паводле дадзеных NKVC, паветраная прастора была абмежаваная з 20:30 да 21:30, а авіякампаніям і пілотам было выдадзена папярэджанне пра тое, што з-за невядомых аб’ектаў у паветранай прасторы Літвы рэйсы могуць быць перанакіраваныя на чаканне або ў іншыя аэрапорты, а таксама магчымыя змены ў раскладзе.
Цэнтр адзначыў, што службы сочаць і аналізуюць рух навігацыйных маркераў і забяспечваюць бяспеку палётаў.
Нагадаем, што з-за крызісу з метэаралагічнымі паветранымі шарамі літоўскі ўрад абвясціў надзвычайнае становішча па ўсёй краіне напрыканцы мінулага года.