У Жэневе завяршыліся мірныя перамовы паміж Украінай, РФ і ЗША
- 18.02.2026, 13:44
З'явілася рэакцыя адыёзнага кіраўніка расійскай дэлегацыі Мядзінскага.
У Жэневе завяршыліся трохбаковыя перамовы паміж дэлегацыямі Украіны, ЗША і Расійскай Федэрацыі, яны працягваліся каля двух гадзін, перадае УНІАН.
«Так, ужо скончылі абедзве групы», — паведаміла журналістам прэс-сакратар Рустэма Умерава Дыяна Давітян.
Кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі заявіў, што перамовы «былі цяжкімі, але дзелавымі».
Паводле яго слоў, новы раунд адбудзецца ў бліжэйшы час. У той жа час украінскі бок гэту заяву пра новы раунд пакуль не пацвярджаў.
Раней сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў адзначыў, што кансультацыі праходзяць у групах па напрамках у межах палітычнага і ваеннага блокаў.
«Працюем над удакладненнем параметраў і механікі рашэнняў, якія абмяркоўваліся ўчора. Настроены на прадметную працу. Аб выніках праінфармуем дадаткова», — напісаў Умераў.
Па выніках першага дня Умераў паведаміў, што перамовы «былі сканцэнтраваныя на практычных пытаннях і механізмах магчымых рашэнняў».