У двух раёнах Беларусі прызначылі дні цвярозасці
- 18.02.2026, 14:19
Дзе і калі абмяжуюць продаж алкаголю.
Шклоўскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці вызначыліся з днямі цвярозасці на 2026 год. Дакументы апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале Беларусі.
Кожны раён краіны сам прымае рашэнне, калі правесці такую акцыю, таму даты могуць быць рознымі. Часцей за ўсё іх прыурочваюць да падзей або школьных мерапрыемстваў.
У Мсціслаўскім раёне абралі два дні — 25 мая і 1 верасня.
У Шклоўскім раёне дзён цвярозасці больш — 7 красавіка, 25 і 29 мая, 12 чэрвеня і 1 верасня.
У пазначаныя даты продаж алкагольных напояў будзе абмежаваны. Выключэнне: рознічны гандаль у аб'ектах грамадскага харчавання на разліў.