«Калі адкрыеш рот, знікнеш»
- 18.02.2026, 15:01
Палонны акупант паскардзіўся на «парадкі» ў арміі РФ.
39-гадовы палонны расійскі вайсковец Андрэй расказаў пра жорсткія метады і хаос у пуцінскай арміі. Ён заявіў, што адкрыта крытыкаваць камандаванне немагчыма, бо пагрозы і гвалт з’яўляюцца паўсядзённай практыкай.
Размову з акупантам апублікаваў праект «Хачу жыць». Паводле слоў расіяніна, выжыць яму ўдалося толькі здаўшыся ў палон украінскаму дрону.
Палонны сцвярджае, што яго прызвалі на вайну супраць волі, абвінавацілі ў злачынстве, якога ён не ўчыняў, і без падрыхтоўкі адправілі на першае баявое заданне. Пасля гэтага ён атрымаў зброю з патронамі непадыходнага калібру, а палову яго групы «абнулілі» расійскія беспілотнікі.
Паводле слоў акупанта, адкрыта выказваць нязгоду або крытыкаваць камандаванне небяспечна: «Калі ты адкрыеш рот, ты або знікнеш, або цябе паб'юць, або цябе адправяць на БЗ, або «абнулюць»... Ты нічога не зробіш».