BE RU EN

Расельгаснагляд не ўпусціў у Расію кароў з Беларусі

  • 18.02.2026, 16:09

Жывёл без дакументаў разгарнулі проста на мяжы.

Пра «спыненне незаконнага перамяшчэння» з Беларусі васьмі галоў буйной рагатай жывёлы паведаміла 18 лютага прэс-служба Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Расельгаснагляд).

Паводле звестак ведамства, падчас кантролю ў размешчанай на мяжы з Беларуссю вёсцы Лобок Пскоўскай вобласці інспектарамі «было ўстаноўлена, што каровы перамяшчаліся без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць іх паходжанне, правядзенне неабходных даследаванняў, вакцынацый і апрацовак; таксама на жывёлах адсутнічалі сродкі ідэнтыфікацыі (біркі, вышчыпы, кляймы)».

Акрамя таго, гаворыцца ў рэлізе, сельскагаспадарчыя жывёлы «перавозіліся ў неабсталяваным для іх транспарціроўкі аўтатранспартным сродку, а іх маршрут не быў узгоднены з Расельгаснаглядам».

«Перамяшчэнне сельгасжывёл па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена, аформлены акт аб вяртанні. Жывёлы вернутыя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь», — паведаміў Расельгаснагляд.

Апошнія навіны