Нават Ўіткоф быў збянтэжаны
- Аляксандр Невзораў
- 18.02.2026, 21:54
Яны і не здагадваюцца, што хлусня з’яўляецца базавым прынцыпам і стылем пуцінізму.
Як і чакалася, Мядзінскі выдатна справіўся з пастаўленай задачай. Перамовы праваленыя і завершаныя.
Украінскі бок цярпліва выслухаў напышлівую ахінею пра перавагу рускай расы над іншымі народамі і пра яе права «тапіць у крыві» ўсіх, хто выклікае раздражненне ў РФ.
Няма сумневу, што кожны акт міратворчага спектакля «перамоваў» набліжае свет да вялікай еўрапейскай вайны.
Зноў, у пяцісоты раз, Мядзінскі паўтарыў патрабаванне Пуціна «проста так» — на забой і разрабаванне — аддаць рускім оркам гарады Краматорск, Славянск і іх агламерацыі, а таксама ўсё тое, на што ў Расіі няма асаблівай надзеі акупаваць і ператварыць у сметнік.
Перамовы хутка ператварыліся ў «тэатр аднаго крэтына» і былі спыненыя.
Паколькі дальнабачныя швейцарцы частку крэслаў прымацавалі да падлогі, галава Мядзінскага засталася непраламанаю, а мазгі — не распырсканымі.
Гэты факт, вядома, дазволіў ашаломленым амерыканцам прызнаць перамовы «канструктыўнымі» і «такімі, што ўсяляюць надзею».
Дарэчы, нават Ўіткоф быў збянтэжаны нарастальнай рускай тупасцю, хлуслівасцю і ўпартасцю.
Амерыканцы — сведкі і ўдзельнікі «перамоваў» — дзівіліся таму, з якой лёгкасцю рускія хлусяць і перакручваюць абсалютна ўсё.
Яны і не здагадваюцца, што хлусня з’яўляецца базавым прынцыпам і стылем пуцінізму.
Аляксандр Невзораў, Telegram