BE RU EN

СМІ: Сустрэча Зяленскага і Пуціна можа адбыцца

  • 18.02.2026, 23:23

Ёсць пэўны прагрэс на перамовах у Жэневе.

Сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна можа адбыцца. Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» у сераду, 18 лютага, са спасылкай на крыніцу.

Па словах суразмоўцы агенцтва, падчас трохбаковых перамоваў у Жэневе ваенная падгрупа дасягнула прагрэсу, тады як у палітычнай падгрупе прасоўвання няма.

«Ад рашэння палітычнай падгрупы залежыць тое, як будзе рэалізоўвацца тое, што напрацавала ваенная падгрупа. Сустрэча на ўзроўні лідараў ужо неабходная. Відаць, так яно і будзе», — адзначыў суразмоўца.

Ён таксама адзначыў, што расійская перамоўная каманда плануе перадаць гэтую прапанову Пуціну, паколькі самі яны не ўпаўнаважаныя прымаць такое рашэнне.

17 лютага ў інтэрв'ю Axios Уладзімір Зяленскі паведаміў, што даручыў перамоўнай камандзе падняць пытанне будучай сустрэчы на ўзроўні лідараў у Жэневе. Паводле слоў украінскага прэзідэнта, найлепшы спосаб дасягнуць прарыву ў пытанні тэрыторый — гэта асабіста сустрэцца з Пуціным.

Апошнія навіны