BE RU EN

Зяленскі: Лукашэнка павінен ведаць, што мы адкажам

Беларусь нельга страціць для Еўропы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў увядзенне персанальных санкцый супраць Лукашэнкі. Ён адзначыў, што Расія прынесла поўнамаштабную вайну ва Украіну «у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, і гэта факт». Але ўсё ж доўгі час Лукашэнка ўстрымліваўся ад прамых дзеянняў на карысць РФ.

У той жа час з восені 2025 года Украіна фіксуе на тэрыторыі РБ рэтранслятары, якія працуюць на падтрымку расійскіх ударных дронаў. Гэтая тэхніка дапамагае агрэсару абстрэльваць нашы паўночныя рэгіёны: ад Кіева і Кіеўшчыны да Валынскай вобласці. «Гэта былі ўдары па энергетыцы, па нашай чыгунцы», — паведаміў прэзідэнт.

Акрамя гэтага, Лукашэнка працягвае падыгрываць крамлёўскаму дыктатару Уладзіміру Путіну ў яго небяспечнай геапалітычнай гульні з «Арэшнікам». Гэта агульнаеўрапейская пагроза.

«Па сукупнасці ўсяго гэтага мы таксама змяняем палітыку і будзем адказваць адэкватна пагрозе. У Мінску павінны гэта разумець. Ёсць гэты палітычны сігнал у выглядзе санкцый. Я даручыў уважліва вывучыць таксама ўсе схемы Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў. Мы будзем супрацьдзейнічаць больш адчувальна. І будзем працаваць з нашымі партнёрамі ў рэгіёне і па ўсёй Еўропе, а таксама з глабальнымі партнёрамі, каб яны цалкам усведамлялі, з чым маюць справу, калі гаворка ідзе пра рэжым у Беларусі.

Беларусь — краіну, людзей, народ — нельга страціць для Еўропы. Але гэта асоба, якая ставіць Беларусь на службу Расіі, дакладна вартая таго, каб яе «страціць»», — заявіў Зяленскі.

Апошнія навіны