BE RU EN

Кіраўнік «Белнафтахіма» назваў новыя тэрміны, калі ў Беларусі знікне 92-гі бензін

  • 19.02.2026, 13:55

Кіроўцам да ведама.

Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ілля Ікан 19 лютага агучыў новыя тэрміны, калі з беларускіх заправаў практычна знікне 92-гі бензін (АІ-92). Аўтамабілістам у канцэрне паабяцалі «плаўны пераход».

Паступовую адмову ад 92-га бензіну ў «Белнафтахіме» патлумачылі «тэндэнцыямі, дыктаванымі патрэбамі часу», перадае БелТА.

Паводле афіцыйнай статыстыкі дзяржканцэрна, ужо цяпер у Беларусі попыт на гэтую марку бензіну знізіўся. Паводле слоў Ікана, усё больш кіроўцаў пераходзіць на 95-ы бензін і, на думку канцэрна, гэта тэндэнцыя ў бліжэйшыя гады захаваецца.

Але рэзка спыняць пастаўкі АІ-92, паводле слоў Ікана, «Белнафтахім» не будзе. Як гэта бывала і ў мінулым, адмова ад не запатрабаванай маркі паліва будзе адбывацца плаўна і паступова, а не адразу. Пасля гэтага на АЗС краіны паўсюдна будуць прадстаўлены такія маркі бензіну, як АІ-95, АІ-98 і АІ-100.

«Мы адназначна з прапрацоўкай усіх магчымых дэталяў і нюансаў падыдзем і рэалізуем гэтае мерапрыемства», — заявіў Ікан і агучыў новыя прыблізныя тэрміны. Паводле яго слоў, 92-гі бензін будзе на беларускіх запраўках яшчэ як найменш 5 гадоў і знікне не раней за 2030 год.

Апошнія навіны