BE RU EN

Вядомы расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош

  • 19.02.2026, 17:40

Апублікавана відэа канфлікту, які адбыўся падчас здымак фільма.

30‑гадовы расійскі акцёр Кузьма Сапрыкін падчас здымак фільма ў беларускай сталіцы агрэсіўна крычаў на сваіх калег — а тыя, у сваю чаргу, абвінавачвалі яго ў «ўжыванні рэчываў» і неадэкватным стане, паведамляе тэлеграм-канал Baza.

Паводле даных «Baza», канфлікт са здымачнай групай пачаўся праз спазненне акцёра на пляцоўку і немагчымасць зняць неабходныя з ім сцэны. На апублікаваным відэа відаць, як Сапрыкін груба патрабаваў узяць яго ў кадр і сцвярджаў, што прычына яго зрыву — у рэжысёры-пастаноўшчыку Валянціне Уласовай, пра якую ён выказаўся: «Любы тут будзе абдолбаны, бл***ь».

Інцыдэнт адбыўся летам, але, паводле слоў удзельнікаў здымачнай групы, да акцёра ніякіх санкцый не прымянялі, таму сітуацыю вырашылі зрабіць публічнай.

Кузьма Сапрыкін вядомы, між іншым, роляй баскетбаліста-беларуса Івана Едзешкі у фільме 2017 года «Рух уверх» пра знакамітую перамогу зборнай СССР па баскетболе над амерыканцамі на Алімпійскіх гульнях 1972 года ў Мюнхене.

Апошнія навіны