BE RU EN

Трамп абяцае рашэнне па Іране цягам 10 дзён

  • 19.02.2026, 18:53

Ён намерваецца заключыць «значную здзелку».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў прадставіць інфармацыю пра здзелку з Іранам цягам 10 дзён і пагразіў «кепскімі рэчамі», калі дыпламатычнае ўрэгуляванне сарвецца.

Пра гэта Трамп заявіў падчас пасяджання сваёй Рады міру ў Вашынгтоне.

Падчас першага пасяджання Рады міру, на якім сабраліся прадстаўнікі каля 20 дзяржаў, Трамп пералічваў свае дасягненні на пасадзе прэзідэнта, у прыватнасці мір на Блізкім Усходзе.

Амерыканскі лідар згадаў пра «мірную» сітуацыю ў рэгіёне, дадаўшы, што яму засталося вырашыць пытанне Ірана.

«Дык цяпер мы, магчыма, павінны зрабіць яшчэ адзін крок, а можа і не. Магчыма, мы заключым пагадненне. Вы даведаецеся пра гэта, верагодна, цягам наступных 10 дзён», – сказаў Трамп.

Ён заявіў, што перамовы ЗША і Ірана «былі добрымі», але бакам трэба заключыць пагадненне, інакш адбудуцца «кепскія рэчы».

— Як вы ведаеце, вядуцца добрыя перамовы. Цягам многіх гадоў даказана, што заключыць значную здзелку з Іранам нялёгка. Мы павінны заключыць значную здзелку, інакш адбудуцца кепскія рэчы, — сказаў Трамп.

Апошнія навіны