Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну
- 19.02.2026, 21:41
На наступным тыдні адбудзецца іх сустрэча.
Лукашэнка і расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову ў чацвер, 19 лютага, паведаміла прэс-служба Крамля.
Размова кіраўнікоў Беларусі і Расіі адбылася каля 21.00 па Мінску.
Паведамляецца, што Пуцін і Лукашэнка размаўлялі пра пасяджэнне так званага Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы» Расіі і Беларусі, якое адбудзецца ў Маскве на наступным тыдні.
У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі пасяджэння.